Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Борыс Джонсан пакінуў сваю пасаду, паведамляе Gardian. Ён выказаў нязгоду з палітыкай прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй па вядзеньні перамоваў з Эўрапейскім Зьвязам аб выхадзе Лёндану з ЭЗ.
«Сёньня прэм'ер-міністар [Тэрэза Мэй] прыняла адстаўку Барыса Джонсана з пасады міністра замежных справаў. Пра яго пераемніка будзе абвешчана ў бліжэйшы час. Прэмʼер-міністар дзякуе Барысу за яго працу», – заявіў афіцыйны прадстаўнік Даўнінг-Стрыт.
Гэта ўжо трэці міністар, які пакінуў брытанскі ўрад на працягу 24 гадзін.
У панядзелак раней было абвешчана, што Міністар пытаньняў выхаду Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу Дэйвід Дэйвіс падаў у адстаўку. У лісьце да прэм’еркі Тэрэзы Мэй ён заявіў, што прыняты парлямэнтам плян Brexit гэта «як мінімум слабая пазыцыя для перамоваў, а магчыма, і безвыходная пазыцыя». Адразу за ім пакінуў пасаду ягоны намесьнік Стыў Бэйкер.
Адыход аднаго з галоўных твараў кампаніі за выхад з ЭЗ паглыбляе адчуваньне крызісу ў атачэньні Тэрэзы Мэй і павышае шанцы таго, што пры магчымым галасаваньні парлямэнт выкажацца аб недаверы ўраду, адзначае Guardian.