Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канфэрэнцыі анархістаў у Цьвярской вобласьці Расеі затрыманы грамадзянін Беларусі


Грамадзянін Беларусі затрыманы супрацоўнікамі Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) на навуковай канфэрэнцыі «Прамухінскія чытаньні» 8 ліпеня ў Цьвярской вобласьці.

Пра гэта са спасылкай на расейскі рэсурс ОВД-инфо паведамляе агенцтва БелаПАН.

На канфэрэнцыю, якая сёлета прысьвечана тэме «Рэвалюцыя і культура», раніцай прыехалі супрацоўнікі паліцыі. Яны праверылі ў прысутных пашпарты, сфатаграфавалі дадзеныя, а таксама праверылі палаткі.

У ходзе праверкі быў затрыманы грамадзянін Беларусі. Паліцэйскія пасьля праверкі яго пашпарта паведамілі, што яму забаронены ўезд на тэрыторыю Расеі. Паводле слоў сяброўкі маладога чалавека, раней яму ні пра якую забарону на ўезд не паведамлялі.

Сябры затрыманага некалькі гадзін не маглі даведацца, дзе ён знаходзіцца. У АУС Таржка па тэлефоне адказвалі, што да іх такі чалавек не паступаў, аднак празь нейкі час паведамілі, што яго павезьлі ў ФСБ. У якім менавіта аддзеле ФСБ знаходзіцца малады чалавек, пакуль невядома.

«Прамухінскія чытаньні» — навуковая канфэрэнцыя, якая кожнае лета праводзіцца ў Цьвярской вобласьці.

Як паведамляе сайт канфэрэнцыі, на ёй абмяркоўваюцца пытаньні разьвіцьця анархісцкіх ідэй і праблемы іх сучаснага ўвасабленьня. Таксама ў фокусе ўдзельнікаў чытаньняў — жыцьцё і дзейнасьць членаў сям`і Бакуніна, а таксама гісторыя прамухінскай сядзібы і пытаньні захаваньня культурнай спадчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG