У Львове беларускія хлопец і дзяўчына атруціліся чадным газам, паведамляе гарадзкая адміністрацыя.
Паводле інфармацыі ўпраўленьня ў пытаньнях надзвычайных сытуацыяў і грамадзянскай абароны насельніцтва, 2 ліпеня ў 14.30 ў Львове ў кватэры на вуліцы Клепарыўскай, 12 (Шаўчэнкаўскі раён), атруціліся, верагодна чадным газам, два чалавекі.
22-гадовая жыхарка Менску памерла да прыезду мэдыкаў. Яе спадарожнік — 21-гадовы мянчук — знаходзіцца ў абласным клінічным шпіталі.
Дзяўчына, паводле папярэдніх зьвестак, вырашыла прыняць ванну і ўключыла газавую калёнку. Дзяўчына загінула, хлопцу таксама стала дрэнна, але ён пасьпеў выклікаць хуткую. Цяпер ён у рэанімацыі ў шокавым стане, — паведамляе ТСН.ua.
Узбуджаная крымінальная справа за парушэньне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаваньняў пажарнай бясьпекі (ч. 2 арт. 270 КК Украіны). Калі пацьвердзіцца, што ўладальнік здаў у арэнду кватэру зь няспраўнай калёнкай, яму пагражае восем гадоў пазбаўленьня волі.