Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падлетку ў Расеі далі два гады ўмоўна за выбіты зуб паліцэйскага падчас пратэстаў. Відэа


Дзяржынскі раённы суд Пецярбурга прысудзіў два гады пазбаўленьня волі ўмоўна прыхільніку Навальнага Дзьмітрыю Мякшыну, якога абвінавачвалі ва ўжываньні гвалту да супрацоўніка МУС на акцыі пратэсту 12 чэрвеня 2017 году, паведамляе Тэлеграм-канал Аб’яднанай прэс-службы судоў Пецярбурга.

Судовае разьбіральніцтва над падлеткам працягвалася амаль год. Паводле вэрсіі сьледзтва, 17-гадовы ўдзельнік акцыі ўдарыў паліцэйскага кулаком па твары і выбіў зуб.

Як распавядаў Мякшын, падчас мітынгу ён забраўся на ўзвышэньне, калі яго пачалі атачаць байцы АМАП. «Яны на мяне пабеглі, я саскочыў, мяне павалілі шэсьць паліцэйскіх, і, мабыць, адзін зваліўся, спатыкнуўся, і ў яго зуб выпаў», — казаў тады Мякшын.

Усяго па краіне ў дзень пратэстаў былі затрыманыя 1721 чалавек (866 — у Маскве, 658 — у Пецярбургу, 197 — у астатніх расейскіх гарадах). Большасьць зь іх былі адпушчаныя ўжо да раніцы 13 чэрвеня.

Раней маскоўскі суд прысудзіў адзін год пазбаўленьня волі ўмоўна 18-гадоваму Міхаілу Галяшкіну, які прызнаўся, што распыліў пярцовы балёнчык на акцыі пратэсту на Цьвярской 12 чэрвеня летась.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG