Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, Расея, Украіна, Армэнія, Грузія: чаму адны пратэсты пасьпяховыя, іншыя безвыніковыя


Armenia -- celebrations in Yerevan after the election of Nikol Pashinian. May 9, 2018.
Armenia -- celebrations in Yerevan after the election of Nikol Pashinian. May 9, 2018.

Ці існуюць народы, якія ня любяць свабоду і не гатовыя за яе змагацца? Два Майданы («Памаранчавая рэвалюцыя» і «Рэвалюцыя годнасьці») ва Ўкраіне, красавіцкая перамога апазыцыі ў Армэніі на тле масавых народных пратэстаў, «рэвалюцыя ружаў» у Грузіі і апошнія антыўрадавыя хваляваньні.

Чаму масавыя пратэсты ў адных краінах прыводзяць да зьмены палітычных рэжымаў, а ў іншых застаюцца безвыніковымі? Чаму працяг пратэстаў можа прывесьці да росту рэпрэсіяў, зацяжной палітычнай рэакцыі і ідэалягічнай стагнацыі (Беларусь, Расея)? Спэцыфіка палітычных рэжымаў і палітычнай культуры ў краінах постсавецкага сьвету. Пратэсты 1991 году ў Расеі і іх уплыў на ход палітычнай гісторыі іншых краін былога Саюзу.

Як паводзяць сябе людзі на мітынгах і дэманстрацыях, як і чаму надыходзіць пералом у адносінах з дыктатарамі, пад уплывам якіх аб’ектыўных і субʼектыўных фактараў яны сыходзяць у адстаўку? Палітычная гісторыя, якая папярэднічае рэвалюцыі. Мірны пратэст і рэвалюцыйнае гвалт у адказ на гвалт улады. Чаму Майдан ня быў каляровай рэвалюцыяй?

Удзельнічаюць: Коба Ліклікадзэ, аглядальнік Грузінскай службы Радыё Свабода; Гары Тамразян, дырэктар Армянскай службы Радыё Свабода; Натальля Чурыкава, аглядальнік Украінскай службы Радыё Свабода; Юры Дракахруст, аглядальнік Беларускай службы Радыё Свабода.

Вядзе праграму Алена Фанайлава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG