Больш за 7,5 тысяч тонаў небясьпечных сьвінцовых адкідаў з акумулятарнага заводу каля Белаазёрску спачатку прывезьлі ў пасёлак Зялёны Бор Івацэвіцкага раёну. Аднак мясцовыя жыхары пачалі пратэставаць, і ўлады прызналі, што адкіды небясьпечныя. Адкіды пачалі вывозіць зь Зялёнага Бору.
Сьвінцовыя адкіды пачалі вывозіць з Івацэвіцкага раёну — на Магілёўшчыну. ВІДЭА