Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі засталося 9030 вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны


Вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны на парадзе 9 траўня 2018 году ў Менску
Вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны на парадзе 9 траўня 2018 году ў Менску

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведамляе, што на 1 студзеня 2018 году ў Беларусі было 9030 вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

У траўні 2017 году лік вэтэранаў складаў 10 746.

Спэцыяльных выплат для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны да Дня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь ня будзе

Пра гэта паведаміла старшыня камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менскага гарвыканкаму Жанна Рамановіч. Яна сказала, што цяпер памер пэнсіі ўдзельніка вайны пачынаецца ад 700 рублёў на месяц.

Паводле спадарыні Рамановіч, цяпер у Менску жывуць 2058 вэтэранаў, сярод якіх два Героі Савецкага Саюзу: Васіль Мічурын і Іван Кустаў. Каля 200 вэтэранаў будуць прысутнічаць на парадзе 3 ліпеня. Гэтыя тыя, хто атрымаў абавязковы дазвол на ўдзел у мерапрыемстве ад лекараў.

Колькі ў Беларусі засталося вэтэранаў Вялікай Айчыннай, а колькі — «забытых герояў» Другой усясьветнай вайны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG