Малады беларускі музыка Ян Аладаў пусьціўся ў 25-гадзінны маратон бесьперапыннай ігры на барабанах. Маратон пачаўся ў Менску а 20:00 на студыі Livebox (завод Гарызонт, пр. Машерова, 11) і скончыцца а 21.00 у суботу.
Каля Яна вісяць гадзіньнік і таймэр, якія запусьціліся з пачаткам ігры. Ён ня мае намеру спыняцца ні зь якой прычыны: падмацоўвацца ежай зьбіраецца ў працэсе гры, для іншых патрэбаў прадугледжаны катэтэр.
Бубнач гурту Nihilist ставіць рэкорд дзеля збору сродкаў на новы рэліз свайго гурту.
Ян Аладаў — праўнук вядомага кампазытара Мікалая Аладава і колішняга слыннага шматгадовага дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР Алены Аладавай.