Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Кім пачне раззбраеньне, як толькі прызямліцца ў Паўночнай Карэі


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын нефармальна пагадзіўся ў хуткім часе ліквідаваць адзін з палігонаў для выпрабаваньня ракетных рухавікоў, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту ў Сынгапуры.

Адказваючы на пытаньні журналістаў, прэзыдэнт ЗША сказаў, што Кім Чэн Ын ужо вяртаецца ў Паўночную Карэю і што ён пачне раазбраеньне, як толькі прызямліцца ягоны самалёт. Пры гэтым Трамп таксама сказаў, што дэнуклеарызацыя можа заняць шмат часу, а санкцыі супраць Паўночнай Карэі пакуль што застануцца ў сіле.

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што ЗША прыпыняць сумесныя вайсковыя вучэньні з Паўднёвай Карэяй. Ён падкрэсьліў, што вучэньні вельмі дарагія і што ЗША нясуць большую частку выдаткаў.

Трамп заявіў, што запросіць Кім Чэн Ына ў Белы дом «у адпаведны час» і што ён сам хацеў бы ў адпаведны час наведаць Пхэньян.

Раней Трамп заявіў, што саміт быў «агромністым посьпехам», а дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава будзе адбывацца «вельмі, вельмі хутка».

Дональд Трамп і Кім Чэн Ын падпісалі дакумэнт па выніках саміту ў Сынгапуры.​

Поўны тэкст дакумэнту

Перад падпісаньнем Дональд Трамп назваў дакумэнт «усебаковым». Кім Чэн Ын заявіў, што два лідэры правялі гістарычную сустрэчу і «вырашылі разьвітацца зь мінулым. Сьвет пабачыць істотную зьмену».

Трансьляцыя тэлеканалу Сurrenttime.tv.

Саміт пачаўся з таго, што Дональд Трамп і Кім Чэн Ын сустрэліся сам-насам у прысутнасьці двух перакладчыкаў. Гэта зьяўляецца адступленьнем ад традыцыі, паводле якой падчас падобных сустрэч прысутнічае прынамсі адзін найбліжэйшы памочнік прэзыдэнта ЗША.

Лідэры ЗША і Паўночнай Карэі ўпершыню паціснулі адзін аднаму рукі. Яны двойчы зрабілі гэта: на фоне сьцяны са сьцягоў і асобна ў канфэрэнц-пакоі.

Першая сустрэча двух лідэраў доўжылася каля 35 хвілін. Затым падчас працоўнага абеду да іх далучыліся сябры дэлегацый абедзьвюх краін. З амэрыканскага боку — дзяржаўны сакратар Майк Пампэо, кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Джон Келі, дарадца прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан і амбасадар ЗША ў Філіпінах Сун Кім.

«Я пачуваюся выдатна. Я адчуваю, што ў нас будзе выдатная гутарка і велізарны посьпех. У нас будуць цудоўныя адносіны, у мяне няма сумневаў»,— заявіў Трамп.

«Было нялёгка трапіць сюды. Мінуўшчына зьвязвала нам рукі, і старыя забабоны былі перашкодамі на нашым шляху наперад, але мы пераадолелі іх і знаходзімся тут сёньня», — сказаў Кім.

Пасля прыкладна паўгадзіннай размовы яны выйшлі на тэрасу гатэлю і памахалі журналістам. Пасьля гэтага пачалася сустрэча ў пашыраным фармаце.

«Спадар Кім, гэта вялікі гонар — сустрэцца з вамі. І я ведаю, мы дасягнем вялікага посьпеху разам і знойдзем рашэньне вялікай праблемы, дылемы, якую да сёньняшняга дня не ўдавалася вырашыць. Працуючы разам, мы зможам яе ўладзіць. Гэта вялікі гонар, дзякуй вялікі», — сказаў Трамп Кім Чэн Ыну.

Менш за месяц ЗША і КНДР дамаўляліся аб гістарычнай сустрэчы лідэраў дзьвюх краін. За гэты час прэзыдэнт Дональд Трамп і паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын абражалі адзін аднаго, рабілі адзін аднаму камплімэнты, адмянялі саміт і зноў яго плянавалі.

На мяжы вайны. Крызіс вакол ракетна-ядзернай праграмы КНДР — перадгісторыя, хроніка, цытаты

Ад лаянкі да абдымкаў. Сынгапурскі саміт Трампа і Кім Чэн Ына

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG