Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа: прэм’ер Канады нанёс ЗША «ўдар нажом у сьпіну»


Джастын Трудо (зьлева) і Дональд Трамп
Джастын Трудо (зьлева) і Дональд Трамп

Дарадца прэзыдэнта ЗША па эканоміцы Лары Кудлаў абвінаваціў прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо ў тым, што Злучаныя Штаты адмовіліся падпісваць сумеснае камюніке па выніках саміту «Вялікай сямёркі» ў Канадзе.

Паводле Кудлаў, выступ Трудо на прэс-канфэрэнцыі пад канец саміту стала «ўдарам нажа ў сьпіну» для ЗША. Канадзкі прэм’ер у сваім выступе падвергнуў Вашынгтон крытыцы, у прыватнасьці, за ўвядзеньне мытаў на ўвоз сталі і алюмінію.

Дарадца Трампа таксама сказаў, што прэзыдэнт ЗША заняў жорсткую пазіцыю, паколькі не хацеў паказаць «слабасьць» перад сустрэчай з лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у твітэры, што даў распараджэньне амэрыканскім прадстаўнікам не падпісваць камюніке ў сувязі з, як ён выказаўся, «несумленнымі» заявамі Трудо.
Канадзкія прадстаўнікі выказалі зьдзіўленьне учынкам Трампа, заявіўшы, што Трудо не сказаў на прэс-канфэрэнцыі нічога новага, бо рознагалосьсяў паміж ЗША і іншымі краінамі «сямёркі» па пытаньні мытаў ніхто не хаваў.

Нямеччына і Францыя не падтрымалі пазыцыю Трампа. Міністар замежных спраў Нямеччны Гайка Маас напісаў у нядзелю, што прэзыдэнт ЗША адным твітаў «разбурыў давер» паміж Злучанымі Штатамі і краінамі Эўразьвязу.

Раней у нядзелю сьцьвярджалася, што выніковае камюніке саміту ўзгаднілі ўсе лідэры краін «Вялікай сямёркі». У тэксьце дакумэнту гаварылася аб прыхільнасьці ўсіх краін арганізацыі да свабоднага гандлю па адзіных правілах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG