Як паведамляе BBC, 8 чэрвеня яны выставілі 298 белых крэслаў у парку насупраць будынка амбасады. На некаторых крэслах ляжалі чырвоныя ружы. Наперадзе стаяла шыльда за надпісам «Правасудзьдзе для MH17».
У канцы траўня 2018 міжнародная Сумесная сьледчая група (JIT) абвясьціла, што «Боінг-777» «Малайзійскіх авіяліній» быў зьбіты над Данбасам 17 ліпеня 2014 з устаноўкі «Бук», прыпісанай да 53-й зэнітна-ракетнай брыгады Ўзброеных сіл Расеі.
Група Bellingcat неўзабаве апублікавала расьсьледаваньне, у якім гаварылася, што да транспартоўкі «Бука» на Данбас, верагодна, датычны афіцэр ГРУ Генштаба Ўзброеных сіл Расеі Алег Іваньнікаў.
Расея неаднаразова адмаўляла дачыненьне да катастрофы «Боінга», у выніку якой загінулі 298 чалавек, у асноўным грамадзян Нідэрляндаў.