Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінпрыроды пра паляўнічыя трафэі новага «ляснога» міністра: «Міністры таксама людзі»


Міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа з паляўнічымі трафэямі. Скрыншоты фота з выдаленай старонкі «ЎКантакце»
Міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа з паляўнічымі трафэямі. Скрыншоты фота з выдаленай старонкі «ЎКантакце»

Новы міністар лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа выдаліў старонку «ЎКантакце», дзе публікаваў свае фота са зброяй і забітымі жывёламі. Як да гэтых фотаздымкаў паставіліся ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў, якое адказвае за «адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя»?

Прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў Алена Меляшкова сказала карэспандэнту Свабоды, што бачыла фотаздымкі новага міністра лясной гаспадаркі з паляўнічымі трафэямі.

«Наш міністар прыродных рэсурсаў Андрэй Худык такіх здымкаў ня мае ў сацыяльных сетках. Для нас гэта таксама цікава, і тут самае галоўнае, каб было захавана прыродаахоўнае заканадаўства. А паляваньне ў Рэспубліцы Беларусь не забаронена, а міністры таксама людзі», — сказала прадстаўніца Мінпрыроды.

Ці займаецца паляваньнем міністар Худык? Паводле Алены Меляшковай, «ён пра гэта не кажа і ня згадвае».

«Згадаўшы за паўгода ягоныя выступы, размовы са СМІ, з работнікамі ведамства, міністар такую інфармацыю не даваў. Мы не прапагандуем паляваньне як від нейкага хобі. Але чалавек мусіць сам вырашаць чым займацца», — адзначыла яна.

Ці не парушыў «лясны» міністар заканадаўства?

Ці магло мець месца парушэньне прыродаахоўнага заканадаўства, мяркуючы па фотаздымках міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжы?

«Чырванакніжнікаў на здымках не было, гэта адназначна, — адказала прадстаўніца Мінпрыроды.— Таксама не было зьвяроў, якія ахоўваюцца міжнароднай супольнасьцю. Лясная гаспадарка ажыцьцяўляе паляўнічую дзейнасьць. Наогул, у нас дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету кантралюе ў тым ліку пытаньні абыходжаньня з дзікімі жывёламі, пытаньні паляваньня. Але візуальна парушэньняў няма».

Прэс-сакратарка міністэрства лясной гаспадаркі Анастасься Дакучаева сказала карэспандэнту Свабоды, што высьветліць у міністра Віталя Дрожжы, чаму ён выдаліў свае здымкі з сацыяльных сетак з паляўнічымі трафэямі.

Міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа (трэці зьлева) падчас прызначэньня ў Лукашэнкі, 5 сакавіка
Міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа (трэці зьлева) падчас прызначэньня ў Лукашэнкі, 5 сакавіка

Новы «лясны» міністар Беларусі выдаліў старонку «ЎКантакце» з ФОТА паляўнічых трафэяў

Аляксандар Лукашэнка 5 красавіка прызначыў новага міністра лясной гаспадаркі Беларусі — Віталя Дрожжу. Пасьля прызначэньня міністар выдаліў сваю старонку «ЎКантакце», дзе публікаваў свае фоты са зброяй і целамі забітых жывёлаў.

Копія старонкі са здымкамі засталася на сайце archive.is. На момант публікацыі міністар мае старонку ў «Аднаклясьніках», дзе ў публічным доступе разьмешчаны ягоны здымак з забітым дзіком.

Віталь Дрожжа нарадзіўся ў Карэлічах Гарадзенскай вобласьці ў 1978 годзе, адвучыўся ў БДТУ і Акадэміі кіраваньня. Ад 2013 году працаваў генэральным дырэктарам Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», да таго — служыў у міліцыі, кіраваў лясьніцтвам на Лагойшчыне, быў галоўным інспэктарам-рэвізорам у Мінлясгасе, кіраваў Бабруйскай лясной гаспадаркай.

Лукашэнка загадаў новаму міністру «навесьці парадак у лесе, каб за хабар лесьнікі і лясьнічыя не сплаўлялі лес», які затым нібыта «за цэнты трапляе на Захад», а таксама аднаўляць высечаныя лясы.

Колькі якіх жывёлаў у Беларусі. Адной карцінкай

«Нават у Расеі больш строга». Чым небясьпечныя новыя правілы паляваньня ў Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG