У Калінкавічах 4 чэрвеня затрыманы мясцовы блогер Віталь Манько, піша БелаПАН.
Як паведаміла БелаПАН гомельская журналістка Ларыса Шчыракова, блогера затрымала на вуліцы міліцыя. Потым праваахоўнікі спрабавалі патрапіць да Віталя Манько ў прыватны дом, дзе ў гэты час знаходзіліся жонка блогера і малалетнія дзеці, малодшаму зь якіх два месяцы.
Па тэлефоне зьвязацца з блогерам або ягонай жонкай пакуль не ўдалося. Ва УУС Гомельскага аблвыканкама БелаПАН паведамілі, што прэтэнзіі да Віталя Манько паўсталі з боку ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК. Іншай інфармацыі пакуль няма.
Блогер вядомы сваімі відэа на канале Youtube, у якіх ён часта крытыкуе ўлады.