Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
Прэмія Адамовіча Бібліятэкару Свабоды
Ляўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча сёлета стаў дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. Яго ўзнагародзілі за стварэньне кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданьне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька».
10 самых праблемных будоўляў Менску. Што рабіць, калі ваш двор ці парк забудоўваюць
У Менску прэзэнтавалі «Нечаканага Скарыну». ФОТА, ВІДЭА, PDF
29 траўня ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску прэзэнтавалі новую кнігу сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Гэта аўтарскае эсэ Сяргея Абламейкі «Нечаканы Скарына», дзе сабраныя ягоныя ўласныя дасьледаваньні, а таксама інтэрвію зь беларускімі і замежнымі навукоўцамі, якія распавядаюць пра эпоху Скарыны і аспэкты тагачаснага жыцьця.
Як былы мянчук ратуе беларускую пароду коней, якая можа зьнікнуць
«Я больш патрэбен тут». Як моладзь з замежнымі дыплёмамі вяртаецца на радзіму
Сьвятлане Алексіевіч 70 гадоў
Сьвяталана Алексіевіч стала першым беларускім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры «за шматгалосую творчасьць — помнік пакутам і мужнасьці ў наш час». Яе так і не павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Дзясятую частка грашовай часткі прэміі пісьменьніца патраціла на дабрачыннасьць.
Чым робат горшы за беларуса. Спэцыялістка па штучным інтэлекце пра машыны-забойцы і беларускі закон аб СМІ
Ці забароняць людзям кіраваць аўтамабілямі? Хто будзе несьці адказнасьць за рашэньні штучнага інтэлекту? Ці прынясуць карысьць зьмены ў беларускім законе аб СМІ, калі ўвядуць абавязковую ідэнтыфікацыю камэнтатараў? Падчас міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы Globsec2018 у Браціславе экспэртка па кібэрбясьпецы і штучным інтэлекце Даніт Галь адказала на пытаньні Радыё Свабода.
Справа Бабчанкі: хто выйграў, а хто прайграў
Якая рэакцыя на гэтую справу ўкраінскага і заходняга грамадзтваў? Што засьведчылі прызнаньні Цымбалюка і Германа? Якім урокам сусьветнай журналістыцы стала справа Бабчанкі? Па гэтых пытаньнях спрачаюцца палітычныя аналітыкі: зь Менску — Аляксандар Уласкін, з Кіеву — Яўген Магда, з Лёндану — Арцём Шрайбман.