Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулькан на Гаваях разбурыў амаль 90 дамоў



Да 87 павялічылася колькасьць дамоў, разбураных з пачатку вывяржэньня вулькана Кілаўэа на Гавайскіх выспах.

Раней улады Гавайскіх выспаў абвесьцілі абавязковую эвакуацыю для жыхароў некалькіх раёнаў Вялікай выспы, якім пагражаюць патокі лавы з вулькана. Пра гэта паведаміў у суботу амэрыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на мясцовую Службу грамадзянскай абароны.

Мясцовым жыхарам далі час 12:00 пятніцы па мясцовым часе (01:00 па Менску суботы) для таго, каб выйсьці з зоны бедзтва. Да пятніцы эвакуацыя была дабраахвотнай.

Тыя, хто адмовяцца выконваць загад аб абавязковай эвакуацыі, могуць быць арыштаваныя. Таксама існуюць рызыкі, што экстранныя службы ня змогуць апэратыўна адказваць на выклікі ці браць на сябе адказнасьць за выратаваньне жыхароў з зоны бедзтва, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Фэдэральнага агенцтва па надзвычайных сытуацыях Дэвід Мэйс.

Вулькан Кілауэа на Гаваях пачаў вывяргацца амаль месяц таму. За час вывяржэньня утварыліся 24 расколіны, зь некаторых выцякае лава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG