Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала на сваім афіцыйны канале ў Youtube відэа затрыманьня меркаванага арганізатара замаху на расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку
Таксама СБУ апублікавала фрагмэнт размовы паміж меркаваным замоўнікам і выканаўцам замаху.
Увечары 29 траўня зьявіліся паведамленьні, што ў Аркадзя Бабчанку стралялі на парозе ягонай кватэры ў Кіеве. Пазьней паліцыя заявіла, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.
30 траўня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што Бабачанка жывы, а замах на забойства быў інсцэніроўкай, каб затрымаць арганізатара. Паводле СБУ, забойства Бабчанкі замовілі расейскія спэцслужбы.