Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Бэрліне прайшлі маршы правых папулістаў і іх праціўнікаў


Дэманстрацыя «Альтэрнатывы для Нямеччыны»
Дэманстрацыя «Альтэрнатывы для Нямеччыны»

У нядзелю, 27 траўня ў Бэрліне правая папулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» вывела каля 5 тысяч прыхільнікаў на дэманстрацыю да цэнтральнага вакзалу, піша Deutche Welle.

Прыхільнікі «Альтэрнатывы» пратэставалі супраць палітыкі канцлеркі Ангелы Мэркель, але разам з тым на іхнай акцыі былі відаць плякаты кшталту «„Не“ ісламу ў Нямеччыне».

Адказам на мітынг «Альтэрнатывы для Нямеччыны», які ахоўвалі каля 2 тысяч паліцыянтаў, сталі тры дэманстрацыі праціўнікаў партыі. Паводле арганізатараў акцыі каля Рэйхстага, у ёй узялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек, астатнія прыцягнулі яшчэ па некалькі тысяч чалавек. Аб удзеле ў акцыях абвясьціў шэраг прафсаюзаў, «Левая партыя» і «Зялёныя».

Генэральная сакратарка Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Анэґрэт Крамп-Карэнбаўэр у артыкуле ў Bild am Sonntag жорстка раскрытыкавала «Альтэрнатыву для Нямеччыны» – яна сьцьвярджае, што пры лёзунгах у абарону габрэяў яны «прынесьлі антысэмітызм» у Бундэстаг і зямельныя парлямэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG