Адносіны да ісламу
«Іслам не зьяўляецца часткай Нямеччыны»
Прававыя нормы шарыяту «несумяшчальныя з нашым правапарадкам і нашымі каштоўнасьцямі».
Пакласьці канец будаўніцтву і ўтрыманьню мячэцяў на грошы ісламскіх дзяржаваў і замежных спонсараў.
Забараніць мінарэты, якія зьяўляюцца сымбалямі ісламскага валадарства, і заклікі муэдзінаў да малітвы, бо ў іх гучыць тэза «няма бога акрамя Алаха».
Забараніць нашэньне паранджы і нікаба ў грамадзкіх месцах.
Забараніць нашэньне хіджабаў мусульманкам у школах (як настаўніцам, так і вучаніцам), а таксама жанчынам, якія працуюць у дзяржаўных арганізацыях.
Рэлігійная сатыра і карыкатуры павінныя быць абаронены правам на свабоду слова і мастацтва.
Эўра і Эўропа
«Мы патрабуем упарадкавана завяршыць экспэрымэнт па ўвядзеньні эўра».
У праграме адзначаецца, што калі Бундэстаг не падтрымае гэтага патрабаваньня, варта правесьці рэфэрэндум аб выхадзе Нямеччыны з эўразоны.
Правядзеньне рэфэрэндумаў і абмежаваньне ўлады партыяў
Правядзеньне рэфэрэндумаў «за прыкладам Швайцарыі»
Выкананьне гэтага патрабаваньня зьяўляецца абавязковай умовай уступленьня партыі ў якія-небудзь кааліцыі.
Прапануецца
скараціць колькасьць дэпутатаў бундэстагу,
абмежаваць праўленьне канцлера двума тэрмінамі,
увесьці прамыя выбары прэзыдэнта краіны.
Ператварыць ЭЗ ізноў у Эўрапейскую эканамічную супольнасьць
«Не» ідэі Злучаных Штатаў Эўропы і ператварэньню ЭЗ у «цэнтралізаваную фэдэратыўную дзяржаву».
Трэба ўмацаваць сувэрэнітэт Нямеччыны, вярнуць нацыянальным дзяржавам кампэтэнцыі, дэлегаваныя цяпер Эўразьвязу.
Партыя катэгарычна супраць прыёму ў ЭЗ Турэччыны.
Нямеччына павінна стаць сталым чальцом Рады бясьпекі ААН
Абарона глябальнага клімату — «аблудны шлях»
Супраць закону аб аднаўляльнай энэргіі, за яго скасаваньне разам з субсыдыямі ветранай і сонечнай энэргетыцы.
Супраць адмовы ад выкарыстаньня атамнай энэргіі, за прадаўжэньне тэрмінаў эксплюатацыі дзейных АЭС.