Былога супрацоўніка Маскоўскага РАУС Берасьця 24 траўня асудзілі на 6 гадоў узмоцненага рэжыму празь перавышэньне ўлады і службовых паўнамоцтваў.
Таксама Алега Самаранчука пазбавілі спэцзваньня «старэйшы лейтэнант» і забаранілі на 5 гадоў займаць пасады прадстаўнічай улады і МУС.
Былога міліцыянта абвавязалі выплаціць пацярпелым матэрыяльную кампэнсацыю маральнай шкоды:
- Сяргею Калядзе — 5 тысяч рублёў;
- Аляксандру Зэхаву — 3 тысячы рублёў.
Асуджаны сваёй віны не прызнаў.
За што судзілі?
Летась у траўні Самаранчук зь «нявысьветленымі асобамі» зьбіў Каляду і Зэхава, якіх даставілі ў апорны пункт міліцыі праз знаходжаньне ў грамадзкім месцы ў стане алькагольнага ап’яненьня. Перад гэтым адзін з затрыманых распыліў у апорным пункце газавы балёнчык.
Пасьля затрыманьня мужчынам дадалі абвінавачваньне ў непадпарадкаваньні законнаму патрабаваньню службовай асобы паводле арт. 23.4 КоАП. Праз некалькі дзён пасьля затрыманьня яны апынуліся ў міліцыі:
- Каляда — у траўматалёгіі з пераломамі рэбраў, ушыбамі і сінякамі;
- Зэхаў — у рэанімацыі з страсеньнем галаўнога мозгу.
Як пісаў Tut.by 31 ліпеня 2017 году суд Маскоўскага раёну Берасьця спыніў адміністрацыйную справу супраць Каляды і Зэхава праз недаказанасьць віны. Паводле БелаПАН, 21 верасьня 2017 году Самаранчука звольнілі з Маскоўскага РАУС праз сканчэньне тэрміну кантракта.