Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў Беларусі ў краінах Эўразьвязу і кіраўнікоў ВНУ


Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў Беларусі ў краінах Эўразьвязу, а таксама зьмяніў кіраўнікоў некаторых ВНУ: Акадэміі кіраваньня, БДУІР і БрДТУ, паведамляе БЕЛТА.

Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ў Швэцыі прызначаны Дзьмітры Мірончык, які да гэтага займаў пасаду прэсавага сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Чаму гэта важна?

Пасада беларускага амбасадара ў Стакгольме заставалася вакантнаю амаль 6 гадоў. 1 жніўня 2012 году МЗС Беларусі абвясьціў пра спыненьне акрэдытацыі швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана. У адказ на гэта 6 жніўня МЗС Швэцыі абвясьціла пра непажаданасьць зьяўленьня ў Стакгольме новага амбасадара Беларусі і адклікала від на жыхарства ў двух супрацоўнікаў беларускай амбасады.

Амбасадарам Беларусі ў Эстоніі прызначаны Вячаслаў Качанаў, які да гэтага быў начальнікам галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня МЗС Беларусі.

Цяперашні намесьнік начальніка галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі Аляксандар Лукашэвіч прызначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Беларусі ў Баўгарыі і па сумяшчальніцтве ў Грэцыі і Рэспубліцы Кіпр.

У Акадэміі кіраваньня, БДУІР і БрДТУ новыя рэктары

Аляксандар Лукашэнка таксама прыняў кадравыя рашэньні ў дачыненьні кіраўнікоў шэрагу ВНУ, піша БЕЛТА.

Генадзь Пальчык, які працаваў на пасадзе старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, прызначаны на пасаду рэктара Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Вадзім Богуш прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. Да гэтага часу ён займаў пасаду першага намесьніка міністра адукацыі.

Аляксандар Драган прызначаны рэктарам Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту, раней ён быў дэканам машынабудаўнічага факультэту гэтага ВНУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG