Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Лацінскай Амэрыкі не прызналі выбары ў Вэнэсуэле


14 лацінаамэрыканскіх краін адмовіліся прызнаць вынік прэзыдэнцкіх выбараў у Вэнэсуэле, пераможцам якіх стаў Нікаляс Мадура. У прыватнасьці, Аргентына, Бразылія, Мэксыка і Калюмбія паабяцалі зьнізіць узровень дыпляматычнага прадстаўніцтва з Каракасам. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Улады 14 краінаў маюць намер папярэдзіць фінансавы сэктар сваіх дзяржаў пра рызыкі ўдзелу ў бізнэсе з вэнэсуэльскім урадам. Яны таксама заклікалі міжнародныя і рэгіянальныя арганізацыі прыпыніць выдачу новых крэдытаў Вэнэсуэле.

Асноўныя апазыцыйныя партыі Вэнэсуэлы байкатавалі выбары, называючы іх «каранацыяй дыктатара».

ЗША і шэраг іншых дзяржаў яшчэ да пачатку галасаваньня заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў у Вэнэсуэле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG