Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палату прадстаўнікоў паступілі зьмены ў Крымінальны кодэкс, у тым ліку наконт наркотыкаў


Старшыня Пастаяннай камісіі нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў Валянцін Міхневіч выказаў спадзеў, што законапраект разгледзяць ужо на гэтай сэсіі.

Апублікаваны праект зьменаў у «наркатычныя» артыкулы Крымінальнага кодэксу

Міхневіч сказаў, што «наркатычны» артыкул ня будзе разглядацца асобна, а будзе разглядацца адначасова са зьменамі ў тры кодэксы — а гэта вельмі цяжка і працаёмка. «Нават запіска, якая прыкладаецца да зьменаў, заняла 45 старонак», — падкрэсьліў старшыня камісіі.

Спадар Міхневіч сказаў, што «мы яго толькі ўчора пачалі вельмі ўважліва вывучаць, пасьля гэтага мы адправім дакумэнт ва ўсе іншыя камісіі Палаты прадстаўнікоў, каб яны выказалі свае думкі, і пасьля гэтага вынесем дакумэнт на пленарнае паседжаньне. Я думаю, што мы пасьпеем разгледзець гэтыя зьмены ў першым чытаньні на цяперашняй сэсіі».

Ён дадаў, што ў тых дакумэнтах, якія атрымала камісія з ураду, ёсьць пэўныя паслабленьні да «наркатычнага» артыкулу. Так, ніжні парог паводле 2-га параграфа, які быў ня меншы за 5 гадоў, цяпер прапануецца скараціць да 3, а паводле 3-га параграфа гэтага ж артыкулу з 8 да 6 гадоў.

На пытаньне журналістаў, ці паўплывала на зьмены, якія прапануюцца, галадоўка жанчын, што выступалі за зьмякчэньне «наркатычнага» артыкулу, старшыня камісіі Валянцін Міхневіч сказаў так:

«Ведаеце, акрамя галадоўкі быў маніторынг, мы вывучалі грамадзкую думку, і мне цяжка сказаць, што тут паўплывала — першае ці другое».

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG