Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кішэнныя атаманы Пуціна». Як расейскія казакі дзейнічаюць пад крылом ФСБ


Казакі, якія 5 траўня зьбівалі нагайкамі удзельнікаў антыпуцінскай акцыі «Ён нам ня цар» у Маскве, ня новы інструмэнт расейскіх уладаў для здушэньня пратэстаў. Напады на ЛГБТ-актывістаў, абліваньне зялёнкай удзельнікаў школьнага конкурсу праваабарончага таварыства «Мэмарыял», зьбіцьцё удзельніц гурту Pussy Riot у Сочы — вось толькі некаторыя эпізоды іх дзейнасьці за апошнія гады.

Казакі на Алімпіядзе ў Сочы ў студзені 2014 году
Казакі на Алімпіядзе ў Сочы ў студзені 2014 году

​Аднак 5 траўня казакі ўпершыню ўступілі ў адкрытае сілавое супрацьстаяньне з удзельнікамі настолькі масавага мітынгу, якім выявілася акцыя прыхільнікаў апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Расейскія журналісты ўжо высьветлілі, што гэтыя людзі трэніраваліся разганяць пратэсты на грошы маскоўскай мэрыі.

Бойка казакоў з пратэстоўцамі ў Маскве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:00 0:00

Неўзабаве пасьля жорсткага разгону паліцыяй акцыі «Ён нам ня цар» расейская грамадзкая арганізацыя «Всеказачий общественный центр» выпусьціла заяву, у якой казакі, якія зьбівалі дэманстрантаў называюцца «хунвейбинствующей группировкой» і «привластными опричниками». Кіраўнік цэнтру, патомны казак Аляксандр Дзікавіцкі, у 2012 годзе быў асуджаны на год калёніі-пасяленьня за прызнаныя экстрэмісцкімі публікацыі ў газэце «Казачий взгляд», якую ён узначальвае.

У інтэрвію Радыё Свабода Дзікавіцкі расказаў, што асноўнымі ўдзельнікамі нападаў на пратэстоўцаў у Маскве 5 траўня былі людзі з так званага Цэнтральнага казачага войска (ЦКВ):

«Недзе ў лютым 2014 году кіраваць ЦКВ быў прызначаны цяперашні атаман Іван Кузьміч Міронаў. І вось тут пачынаецца новая эпоха існаваньня таго войска. Новы атаман быў генэрал-лейтэнантам ФСБ у запасе. Раней ён быў начальнікам Апэратыўна-вышуковага ўпраўленьня ФСБ, намесьнікам кіраўніка Дэпартамэнту па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам ФСБ да 2007 году. А з 2007 года ён знаходзіўся ва ўрадзе Самарскай вобласьці, дзе курыраваў працу па ўзаемадзеяньні з усімі праваахоўнымі органамі, рэгіянальнымі і фэдэральнымі.

Пасьля таго як ён стаў на чале ЦВК, натуральна, пачалося яго перафарматаваньне... І на чале Маскоўскага абласнога казацкага аддзелу ЦКВ, які ўключае горад Маскву і Маскоўскую вобласьць, быў пастаўлены Шустроў Андрэй Яўгенавіч, таксама былы палкоўнік ФСБ, які служыў у спэцпадразьдзяленьні ФСБ "Вымпел". Ён і быў тэхнічным арганізатарам казакоў 5 мая.

Структура ЦКВ стала фактычна эфэсбэшнай, гэта ўжо не казачая структура. І задачы яны сталі выконваць, натуральна, фармаваныя ня на нейкіх там гіпатэтычных казачых колах, дзе казакі нешта вырашаюць. Яны сталі выконваць проста інструкцыі ФСБ».

Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Дзікавіцкім можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG