У панядзелак увечары ў Ерэван прыляцеў амэрыканскі рок-музыка армянскага паходжаньня Сэрж Танк’ян, які падтрымаў пратэсты ў Армэніі.
Апошні раз Сэрж Танк’ян быў у Армэніі ў 2015 годзе. Тады ён разам з сусьветна вядомым рок-гуртом System of a Down даў канцэрт на плошчы Рэспублікі ў Ерэване. На сустрэчу Танк’яна ў аэрапорце «Звартноц» прыехаў лідэр пратэстаў, апазыцыйны дэпутат Нікол Пашыньян і сотні яго прыхільнікаў, паведамляе армянская служба Радыё Свабода.
Танк’яну наладзілі цёплы прыём у аэрапорце і па дарозе на плошчу Рэспублікі, дзе пазьней пройдзе мітынг, на якім Танк’ян і Пашыньян маюць выступіць з кароткімі прамовамі.
Жывая трансьляцыя зь Ерэвану:
У аўторак, 8 траўня, Нацыянальны сход Армэніі павінен абраць новага прэм’ер-міністра Армэніі. Адзіны кандыдат — Нікол Пашыньян.