Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook зьдзівіў інвэстараў буйным ростам прыбытку


Нягледзячы на нядаўні скандал зь неналежным выкарыстаньнем Facebook пэрсанальных дадзеных, сацыяльная сетка таксама прадэманстравала і сур’ёзнае павелічэньне колькасьці карыстальнікаў.

Сацыяльная сетка Facebook прыемна зьдзівіла інвэстараў фінансавай справаздачай за І квартал, якая паказвае на нечакана вялікі рост прыбытку. Паводле дакумэнтаў кампаніі, яна павялічылася на 63 адсоткі. Акрамя таго, прыкметна вырасла і колькасьць карыстальнікаў сеткі, нягледзячы на нядаўні скандал зь неналежным выкарыстаньнем Facebook пэрсанальных зьвестак.

Скандал вакол «уцечкі дадзеных» Facebook. Што такое Cambridge Analytica і прычым тут Трамп з Расеяй

Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні сеткі, лік яе штомесячна актыўных карыстальнікаў у першым квартале бягучага году вырас да 2 мільярдаў 200 мільёнаў, або на 13 працэнтаў у параўнаньні з адпаведным пэрыядам у 2017 годзе.

Паводле фінансавага дырэктара Facebook Дэвіда Вэнэра, выдаткі кампаніі сёлета вырастуць на 50 або нават 60 адсоткаў. Сацыяльная сетка нарошчвае выдаткі галоўным чынам для гарантаваньня бясьпекі і абароны, адзначыў Вэнэр.

Павялічыць выдаткі на абарону прыватнасьці плянуе таксама і Twitter, які даў справаздачу перад інвэстарамі за першы квартал на паўдня раней за Facebook. Для павышэньня бясьпекі асабістых дадзеных кіраўніцтва Twitter плянуе павялічыць штат на 10-15 працэнтаў. У цэлым справаздачу гэтай сацсеткі інвэстары ўспрынялі пазытыўна. Колькасьць штодзённых актыўных карыстальнікаў вырасла на 10 адсоткаў у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

Агульная штомесячная колькасьць карыстальнікаў Twitter вырасла на 3 адсоткі да 336 мільёнаў.

«Прагнозы мэнэджмэнту аказаліся ня вельмі добрымі, — кажа фінансавы аналітык Макс Вульф. — Такім чынам, справаздачнасьць за квартал выйшла дастаткова нядрэнная, але ў цэлым па выніках году сытуацыя можа зьмяніцца. І я думаю, ёсьць таксама некаторыя асьцярогі з нагоды прыватнасьці інфармацыі, і мы бачым, што кампанія вымушаная абараняць палітыку, якую яна праводзіць. Акрамя таго, у сьвятле ўсяго, што адбываецца з Facebook, мы можам убачыць рэакцыю сярод інвэстараў, як на дзікім Захадзе — спачатку страляй, потым пытайся».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG