Людзі зьбіраюцца на Чарнобыльскі шлях ля менскага кінатэатру "Кастрычнік", пакуль каля сотні чалавек. Пачатак акцыі… https://t.co/DHouK2v3FX
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Пачынаем відэатрансьляцыю з Чарнобыльскага шляху, глядзіце на Youtube і ў сацсетках https://t.co/1LKXn1usNz… https://t.co/Ua4vfr2Ue2
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Насупраць месца збору на Чарнобыльскі шлях — пікет за вызваленьне палітычных зьвяволеных #26krasavika https://t.co/knvbdrPTyk
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
26 красавіка ў менскім парку Дружбы народаў прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ліквідатары аварыі на ЧАЭС, БРСМ, міліцыя і «Белая Русь».
Партрэт Лукашэнкі (з тлумачэньнямі), плякаты і "рэактар", які пастаянна падае #26krasavika https://t.co/KCd4r5EaMI
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Маці асуджаных па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распаўсюд наркотыкаў) абвясьцілі 22 красавіка аб намеры пачаць бестэрміновую галадоўку з мэтай зьмяненьня заканадаўства па дадзеным крымінальным артыкуле.
Плякаты на Чарнобыльскім шляху #26krasavika https://t.co/54PwfSMNyy
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Пачынаецца шэсьце да Чарнобыльскай капліцы, там будзе мітынг да 20:30 #26krasavika https://t.co/6xiHzEKpfD
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
«Сёлетні Чарнобыльскі шлях ня толькі падымае пытаньні Чарнобыльскай катастрофы. На жаль, над усімі намі новая небясьпека: зьбіраюцца паставіць расейскую ядзерную бомбу ў выглядзе Астравецкай АЭС, кітайцы разам са сваімі экалягічна шкоднымі тэхналёгіямі прыйшлі ў Беларусь. Сёлетні Чарнобыльскі шлях — гэта пратэст супраць будаўніцтва Берасьцейскага акумулятарнага заводу і спыненьне працы Сьветлагорскага заводу беленай цэлюлёзы», — пракамэнтаваў Свабодзе актуальнасьць Чарнобыльскага шляху Вячаслаў Сіўчык.
Крычалкі "Зялёных" (нясуць "рэактар", які пáдае) на Чарнобыльскім шляху: "Атом мирным не бывает, это даже дети зна… https://t.co/wTXyOKEmja
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Пытаньне да экспэртаў: калі "чалавек у цывітьным" трымае побач дзьве рацыі, гэта ён так забясьпечвае сувязь між імі… https://t.co/DvrRJNuxk1
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
З падслуханага ад выпадковых мінакоў: "А что это они идут?" "32 года назад бабахнул Чернобыль, их задело немного,… https://t.co/u5ifLPqDNm
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Кастусёў: У вёсках, якія плянавалася ліквідаваць, дагэтуль жывуць людзі
«Я 2 дні таму быў у чарнобыльскай зоне. Я сёлета пабачыў тыя вёскі, якія плянавалася зьнесьці, ліквідаваць, але там яшчэ жывуць людзі да гэтай пары. Жывуць людзі, гадуюць дзетак, ядуць прадукцыю, якую выхоўваюць на сваёй забруджанай зямлі. Я зразумеў, што для беларускіх уладаў гэтых людзей ужо проста няма. Як гэтыя людзі выжываюць, ім усё роўна», — заявіў у жывым эфіры Свабоды старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
У Беларусі хіба не любыя шэсьці, нават несанкцыянаваныя (Чарнобыльскі шлях санкцыянаваны) ідуць па ходніках, а не п… https://t.co/ANQIVOxkOv
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Шэсьце,як звычайна, расьцягнулася: адны ля ГЦ "Новая Эўропа", другія яшчэ толькі ля вуліцы Коласа. Сьветлафоры не р… https://t.co/sERz4pUp9l
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Сьветлафорная статыстыка Чарнобыльскага шляху: 15 сэкундаў зялёнае (людзі не пасьпяваюць пераходзіць), 80 сэкундаў… https://t.co/aPlMUtCpih
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Пакаленьні на Чарнобыльскім шляху. Пытаем "Зялёных", колькі раз падаў іхны "рэактар" (на фоне). Задумленна кажуць… https://t.co/honx4yoZoQ
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018