"Зялёныя" скандуюць: "До чего дошёл регресс — с голой ж**ой, но с АЭС". Ідуць з плякатамі накшталт "Всё нормально",… https://t.co/nNdQFBtpiE
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
З падслуханага: "#26krasavika — лезе ў труну нага" 0_о https://t.co/lo3cjEkBPi
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Адначасова з Чарнобыльскім шляхам у Кіеўскім сквэры праходзіць дазволены мітынг КХП БНФ.
Зноў упаў "рэактар", ужо ўвесь памяты і парваны. Рэальны корпус рэактара, які ўпаў на будоўлі БелАЭС, "Росатом" ц… https://t.co/5PLtYDg6DF
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Пачынаецца мітынг ля Чарнобыльскай капліцы. Зранку сюды ўскладалі кветкі ліквідатары, зь імі — "Белая Русь", БРСМ,… https://t.co/I4qFEMbrx3
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Пасьля хвіліны маўчаньня — выступы сьвятароў, бо, кажуць, "Чарнобыль гэта пытаньне жыцьця і сьмерці" #26krasavika https://t.co/Z2TCP0hHMl
— Жывая Свабода (@svabodalive) 26.4.2018
Прадстаўніца «Маці 328»: Ад заўтра мы пачынаем бестэрміновую галадоўку
Патрабаваньні ўдзельнікаў галадоўкі:
1. Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
2. Стварэньне камісіі аб пераглядзе справаў паводле крымінальнага артыкулу 328 пачынаючы з 2013 году.
3. Зьмена заканадаўства адносна артыкула 328 Крымінальнага кодэксу.
4. Дамагчыся ўжываньня амністыі да асуджаных паводле артыкулу 328.
«Цяпер праблема № 1 гэта наркотыкі. 15 тысяч маладых людзей сядзяць за кратамі. 60-80% гэта не справядлівыя прысуды нашых дзяцей. Саджаюць літаральна за пыл у кішэні, за настолькі дробныя дозы. Да нашых дзяцей не ўжываюць датэрміновае вызваленьне, замену рэжыму. У мяне сын адсядзеў 5 гадоў і 7 месяцаў, была камісія на замену рэжыму. Яму сказалі, пасядзі яшчэ паўгода», — заявіла прадстаўніца «Маці 328» у эфіры Свабоды.
Маці асуджаных за распаўсюд наркотыкаў абвясьцілі пра намер пачаць бестэрміновую галадоўку
Сьветлагорская міліцыя раніцай 26 красавіка затрымала праціўнікаў будаўніцтва ў горадзе заводу беленай цэлюлёзы, якія зьбіраліся ехаць у Менску для ўдзелу ў Чарнобыльскім шляху, заявіў Павел Севярынец. Зварот сяброў ініцыятыўнай групы зачыталі падчас мітынгу.
Павал Севярынец абвясьціў пачатак «Астравецкага шляху»
«26 красавіка — Менск, 26 траўня — Заслаўе, 26 чэрвеня — Радашковічы, 26 ліпеня — Маладэчна, 26 жніўня — Вілейка, 26 верасьня — Смаргонь, 26 кастрычніка — Ашмяны, 26 лістапада — Астравец. Да таго часу, калі расейскія пастаўшчыкі зьбіраюцца завезьці ядзернае паліва ў Астравец, пройдуць акцыі, мітынгі, пікеты і масавы збор подпісаў за спыненьня будаўніцтва Беларускай АЭС», — сказаў Севярынец.
Ліквідатар чарнобыльскай трагедыі ў Нароўлі Іван Віткоўскі распавёў, што да аварыі 2 гады працаваў на чацьвёртым энэргаблёку АЭС.
«Я сюды ніколі не прыяжджаў, проста разумееце крыўда такая. На чацьвёртым энэргаблёку мы рабілі тое, каб не рэактар намі кіраваў, а каб мы ім маглі кіраваць: каб людзі думалі ці хаваць рэактар, ці аднаўляць станцыю».
Ліквідатар кажа, што пры савецкай уладзе карыстаўся ільготамі, пасьля чарнобыльскія ільготы пачалі скарачаць. У выніку ў Віткоўскага забралі статус ліквідатара аварыі на ЧАЭС і надалі статус пацярпелага.
Мітынг ля чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў завершаны. Удзельнікі Чарнобыльскага шляху разыходзяцца.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», на момант пачатку руху калёны ад кінатэатру Кастрычнік да чарнобыльскай капліцы ў Парку дружбы народаў незалежныя назіральнікі налічылі 430 удзельнікаў акцыі.