Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі ў суботу затрыманыя каля 70 чалавек


Сутыкненьні з паліцыяй у Ерэване
Сутыкненьні з паліцыяй у Ерэване

Каля 70 удзельнікаў акцыяў пратэсту затрыманыя ў суботу ў Армэніі. Такія апошнія зьвесткі паліцыі.

Паліцыя Армэніі заявіла, што будзе спыняць «несанкцыянаваныя сходы».

У Ерэване, а таксама іншых гарадах краіны з раніцы суботы аднавіліся масавыя антыўрадавыя акцыі пратэсту. Гэта ўжо дзявяты дзень пратэстаў супраць прызначэньня былога прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсьяна прэм’ер-міністрам.

Пратэстоўцы блякуюць праезд аўтамабіляў па галоўных вуліцах і ўрадавыя будынкі.

Сэрж Саргсьян у суботу выступіў са зваротам, у якім заклікаў лідэра пратэстаў дэпутата Нікола Пашыньяна сесьці за стол перамоваў. Пашыньян, аднак, адхіліў гэты заклік, спасылаючыся на меркаваньне ўдзельнікаў пратэстаў. Паводле яго, ён гатовы абмяркоўваць з Саргсьянам толькі тэрміны і ўмовы адстаўкі прэм’ера. Лідэр пратэстаў падкрэсьліў, што яны носяць і будуць насіць мірны характар.

Пратэстоўцы абвінавачваюць Сэржа Саргсьяна ў тым, што ён ня выканаў свайго абяцаньня — не прэтэндаваць на пасаду прэм’ер-міністра пасьля заканчэньня свайго другога пяцігадовага тэрміну на пасадзе прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG