Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дазволілі мітынг і шэсьце на Чарнобыльскі шлях, але скарацілі акцыю на гадзіну


Чарнобыльскі шлях — 2017
Чарнобыльскі шлях — 2017

20 красавіка прадстаўнікі аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху — 2018» сустрэліся з прадстаўнікамі Менскага гарвыканкаму. Гарадзкія ўлады далі дазвол на мітынг і шэсьце 26 красавіка ў Менску, сказаў Свабодзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Збор пачнецца а 18-й гадзіне 26 красавіка на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік».

2 красавіка арганізатары «Чарнобыльскага шляху — 2018» падалі заяўку на правядзеньне акцыі ў Менскі гарвыканкам. У сваім адказе заяўнікам Чарнобыльскага шляху 20 красавіка Менгарвыканкам зьмяніў:

  • месца збору ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху — з пляцоўкі ля Акадэміі навук на пляцоўку ля кінатэатру «Кастрычнік»;
  • месца правядзеньня мітынгу — з прыступак Акадэміі навук на Чарнобыльскую капліцу ў парку Дружбы народаў;
  • час завяршэньня акцыі — з 21:30 на 20:30.

«Зялёныя»: Чарнобыльскі шлях страціў пачатковы сэнс, трэба вярнуць экалягічны і антыатамны зьмест

На правядзеньне акцыі 26 красавіка аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху — 2018» абвясьціў збор сродкаў. На плятформе Talaka.org арганізатары акцыі хочуць сабраць 5000 рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату паслуг хуткай дапамогі, рэкляму акцыі ў інтэрнэце, арэнду экрану на месцы правядзеньня мітынгу, зьнічкі і банэры. На момант публікацыі праз «Талаку» сабралі больш за 100 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG