Блогер Ільля Варламаў абвясьціў, што зьбіраецца выставіць сваю кандыдатуру на выбарах мэра Масквы. У відэазвароце ён прэзэнтаваў сваю перадвыбарчую праграму «радыкальны урбанізму», якая складаецца з 17 пунктаў і закліканая зрабіць жыццё ў сталіцы зручней.
Варламаў прапанаваў зрабіць тэрыторыю Крамля турыстычнай, як у эўрапейскіх гарадах, дзе існуе гістарычны пешаходны цэнтар, бо гэта вялікі патэнцыял для разьвіцьця бізнэсу. Акрамя таго, ён выступіў за перафарбоўку Крамля ў белы колер. Ён таксама прапануе зрабіць платным уезд у цэнтар горада, разьвіваць грамадзкі транспарт і заахвочваць перамяшчэньне па сталіцы на роварах, ліквідаваць службовыя паркоўкі. Дахі маскоўскіх дамоў Варламаў прапанаваў ператварыць у месца адпачынку гараджан, а таксама зьнесьці помнік Пятру Першаму.
Выбары мэра Масквы пройдуць 9 верасьня. Удзельнічаць у іх маюць намер дзеючы мэр Сяргей Сабянін і апазыцыянэры Ільля Яшын, Дзьмітрый Гудкоў і Сяргей Мітрохін.