Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьці Рыбцы і яе сэкс-трэнэру выставілі абвінавачваньне


Правінцыйны суд горада Патая прад’явіў беларусам Анастасіі Вашукевіч (Насьце Рыбцы) і Аляксандру Кірылаву (Алексу Лэсьлі), і іншым фігурантам справы аб нелегальным «сэкс-трэнінгу» абвінавачваньні па другой справе і выбраў для іх меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, паведаміў РИА Новости сакратар суду.

Ім інкрымінуюць арганізацыю злачыннай супольнасьці, змову больш за пяць чалавек для ўчыненьня злачынства і прадастаўленьня паслуг сэксуальнага характару ў складзе злачыннай групы.

«Сёньня вечарам іх перавязуць у гарадзкую турму. Наступнае паседжаньне па гэтай справе адбудзецца 24 красавіка», — паведаміў агенцтву сакратар суда.

Ён таксама дадаў, што, у адпаведнасьці з тайляндзкім заканадаўствам, суд будзе працягваць меру стрыманьня кожныя 12 дзён.

Беларускі консул наведаў Насьцю Рыбку і іншых затрыманых беларусаў у тайляндзкай турме

Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, цяпер у Тайляндзе адбываюць пакараньне 7 грамадзян Беларусі за махлярства з банкаўскімі картамі і двое, затрыманых у лютым у Патаі, чакаюць рашэньня суда па абвінавачваньні ў незаконнай працоўнай дзейнасьці на тэрыторыі Тайлянду.

Анастасія Вашукевіч, вядомая як Насьця Рыбка, а таксама Аляксандар Кірылаў (псэўданім Алекс Лэсьлі) і яшчэ 7 чалавек былі затрыманыя ў Патаі ў канцы лютага паводле абвінавачаньня ў незаконнай дзейнасьці — паводле дадзеных уладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу на працу ў Тайляндзе.

Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) і Алекс Лэсьлі (Аляксандар Кірылаў) падчас перавозкі ў турму. Тайлянд, 28.02.2018
Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) і Алекс Лэсьлі (Аляксандар Кірылаў) падчас перавозкі ў турму. Тайлянд, 28.02.2018

Насьця Рыбка стала вядомая пасьля расьсьледаваньня апазыцыянэра Аляксея Навальнага аб магчымых карупцыйных сувязях мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі. Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Насьця Рыбка. Пазьней яна расказала аб тым, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі ў сваёй кнізе і сацыяльных сетках.

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

Пасьля затрыманьня ў Тайляндзе Вашукевіч зьвярнулася па дапамогу да амэрыканскіх спэцслужбаў. Яна заявіла пра гатоўнасьць расказаць нейкія падрабязнасьці аб умяшаньні Крамля ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе, сьцьвярджаючы, у прыватнасьці, што ў яе ёсьць некалькі гадзін запісаў перамоваў Дзерыпаскі, які ў свой час супрацоўнічаў з Полам Манафортам — былым начальнікам штабу кампаніі Дональда Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG