Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім падрыхтавала зьмены ў рэглямэнт Палаты прадстаўнікоў, каб прымаць законы на дзьвюх мовах


Алена Анісім
Алена Анісім

Па выніках кругла стала аб праблемах беларусізацыі заканадаўства, які прайшоў 5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў, дэпутатка сфармулявала свае прапановы.

Паколькі ніякіх юрыдычных наступстваў для зьмяненьня заканадаўства праведзеная дыскусія ня мае, трэба рабіць наступны крок: пераносіць абмеркаваньне праблемы ў Авальную залю, бо толькі дэпутаты маюць права ўносіць зьмены ў заканадаўства, лічыць Алена Анісім.

Каб прымаць законы адразу на дзьвюх дзяржаўных мовах, чаго і дамагаецца дэпутатка, неабходна ўнесьці адпаведныя зьмены ў артыкул 119 рэглямэнту працы Палаты прадстаўнікоў, у якім прапісаная працэдура ўнясеньня законапраектаў.

«Я прапаную, каб на любым этапе падрыхтоўкі закону можна было ўнесьці яго на дзьвюх мовах. Навошта чакаць другога чытаньня, калі ініцыятары гатовыя прадставіць законапраект адразу на дзьвюх мовах. А калі такі дакумэнт уносіцца на адной мове, то пры другім чытаньні ён абавязкова мусіць быць дзьвюхмоўным», — патлумачыла Анісім.

Самастойнай камісіі па рэглямэнце ў Палаце прадстаўнікоў няма. Аднак прапановы можа разгледзець альбо сталая камісія па заканадаўстве, альбо па дзяржаўным будаўніцтве. І пасьля разгляду ўнесьці пытаньне на абмеркаваньне ўсіх 110 дэпутатаў.

Неўзабаве дэпутатка плянуе яшчэ раз абдумаць прапановы, магчыма, нешта падшліфаваць і перадаць іх у парлямэнцкія камісіі.

5 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў прайшоў круглы стол па беларусізацыі заканадаўства. Тэма круглага стала была сфармуляваная так: «Заканадаўства на беларускай мове: праблемы і іх практычнае вырашэньне на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

У Палаце прадстаўнікоў дыскутуюць, як пачаць пісаць законы па-беларуску: тры варыянты

«Прыярытэт павінна мець беларуская мова». 5 найярчэйшых цытатаў з круглага стала па беларусізацыі заканадаўства

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG