Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не выключаюць нанясеньня ракетнага ўдару ў адказ на хіматаку ва Ўсходняй Гуце


Адзін зь вядучых дарадцаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па ўнутранай бясьпецы Томас Босэрт заявіў у нядзелю, што ЗША не выключаюць нанясеньня ракетнага ўдару ў адказ на новыя паведамленьні аб хімічнай атацы ў падкантрольным паўстанцам горадзе ў сырыйскім раёне Ўсходняя Гута.

«Я б ня стаў адкідаць ніякія варыянты разьвіцьця падзей», — заявіў дарадца Белага дома па ўнутранай бясьпецы і барацьбе з тэрарызмам Томас Босэрт у інтэрвію праграме «На гэтым тыдні» на канале АВС.

Томас Босэрт
Томас Босэрт

«У дадзены момант мы вывучаем інфармацыю пра атаку», — сказаў ён, назваўшы фатаграфіі, зьнятыя на месцы інцыдэнту, «жудаснымі».

Прынамсі 70 чалавек загінулі ў сырыйскай правінцыі Ўсходняя Гута ў выніку хімічнай атакі, паведамляе ВВС са спасылкай на шпіталь у Дамаску (Damascus Rural Specialty Hospital).

Паведамляецца, што бачковая бомба з утрыманьнем зарыну, верагодна, была скінутая верталётам.

Прэзіыдэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў хімічную атаку ў Сырыі, абвінаваціўшы Ўладзімера Пуціна і Іран у падтрымцы «жывёльнага Асада». Трамп заявіў, што Башар Асад павінен дорага заплаціць за «вар'яцкую» хімічную атаку, якая прывяла да шматлікіх ахвяр, «у тым ліку жанчын і дзяцей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG