Сьвятара Расейскай праваслаўнай царквы — архімандрыта Венядзікта — выслалі з Масквы ў Прыднястроўе. Адбыць у тыраспальскую эпархію пад архіпастырскую назіраньне ад сьвятара запатрабаваў патрыярх Кірыл, перадае агенцтва «Інтэрфакс».
Архімандрыт Венядзікт (Цыркоў) прасьпяваў «Мурку» у адным з храмаў у Маскве падчас трапэзы ў гонар іконы Божай Маці «Траяручыца». «Выступленьне» сьвятара апублікавалі на партале YouTube. На відэа відаць, што прысутныя ахвоча падпявалі сьвятару.
«За царкоўнай трапезай, у прысутнасьці іншых сьвятароў і сьвецкіх сьпяваць „Мурку“ — ніжэй за годнасьць чалавека, які носіць ярэйскі сан», — завіў тады Аляксандр Волкаў, прэс-сакратар патрыярха Кірыла.