Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пошта Расеі» ўпершыню паспрабавала даставіць пасылку бесьпілётнікам. Ён урэзаўся ў дом. ВІДЭА

абноўлена

У Бураціі «Пошта Расеі» у панядзелак запусьціла свой першы бесьпілётны лятальны апарат. Робат разьбіўся амаль адразу пасьля ўзьлёту. Бесьпілётнік павінен быў даставіць двухкіляграмовыя пасылку з Улан-Удэ ў сяло, якое знаходзіцца ў 15 кілямэтрах ад гораду.

Перад запускам арганізатары паведамілі, што апарат можа лятаць на адлегласьці да 60 кілямэтраў зь сярэдняй хуткасьцю 70 км у гадзіну. Аднак праз некалькі хвілін пасьля ўзьлёту бесьпілётнік сутыкнуўся з домам і разьбіўся.

Прэс-сакратар «Пошты Расеі» Кацярына Крудава у камэнтары сайту «Сибирь.Реалии» паведаміла, што пры запуску апарата адбылося «няштатнае адключэньне электроннага абсталяваньня».

У ведамстве дадалі, што «Пошта Расеі» была адным з гасьцей тэставаньня, якое арганізавала кампанія-вытворца бесьпілётнікаў «Рудрон / Экспэдытар 3М».

Цырымонію запуску адкрывалі кіраўнік Бураціі Аляксей Цыдзенаў і генэральны дырэктар «Пошты Расеі» Мікалай Падгузаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG