У Кемераве па прылёце з Масквы наўпрост на выхадзе з аэрапорта быў зьбіты блогер Міхаіл Сьветаў. Як напісаў ён сам у Фэйсбуку, 15 мажных чалавек у цывільным выхапілі яго з натоўпу, зацягнулі сілай у службовы пакой аэрапорта, адабралі дакумэнты і тэлефон.
«Пагражалі, пабілі. Затым сілай пасадзілі на рэйс назад у Маскву. Эскорт, пад локцікі, завялі ў салён. Прадставіліся шахцёрамі, але дзейнічалі цалкам скаардынавана з работнікамі аэрапорта», — паведамляе Сьветаў.
«Цяпер я ў парадку. Сяджу ў абсалютна пустым самалёце назад у Маскву», — напісаў Сьветаў.
Ён папярэдзіў усіх, хто зьбіраўся пайсьці на яго лекцыю, ні ў якім разе туды не хадзіць. «У іх быў адрас, дзе я буду выступаць. Яны туды прыйдуць. Ідзіце, каб у вас не было праблем», — напісаў ён.
Сёньня ў Кемерава павінна была прайсьці лекцыя папулярнага відеаблогера, члена Лібертарыянскай партыі Расеі Міхаіла Сьветава.