Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Францыі Сарказі паўстане перад судом у новай справе аб карупцыі


Нікаля Сарказі.
Нікаля Сарказі.

Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі зноў паўстане перад судом паводле абвінавачваньняў у карупцыі і выкарыстаньні службовага становішча ў асабістых мэтах. Пра гэта паведамляе француская газэта Le Monde.

Гаворка ідзе пра карупцыйны скандал, расьсьледаваньне якога было спынена яшчэ ў 2013 годзе. Палітыка падазравалі ў спробе атрымаць канфідэнцыйную інфармацыю ў аднаго з судзьдзяў Касацыйнага суду Францыі. Ён разглядаў вылучаныя супраць экс-прэзыдэнта абвінавачваньні ў нелегальным фінансаваньні выбарчай кампаніі. Сьцьвярджаецца, што за сакрэтныя дадзеныя Сарказі паабяцаў чыноўніку прызначэньне на высокую пасаду ў Манака. Сам экс-прэзыдэнт мае намер абскардзіць рашэньне аб аднаўленьні справы.

Расьсьледаваньне так званай «справы Бетанкур» пачалося ў 2007 годзе, але да 2012 года Сарказі, будучы прэзыдэнтам, валодаў імунітэтам. Сарказі вінавацілі ў злоўжываньні даверам уладальніцы карпарацыі L’Oreal Ліліян Бетанкур пры фінансаваньні сваёй прэзыдэнцкай кампаніі. У 2013-м справу закрылі за недастатковасьцю доказаў.

Нікаля Сарказі і Муамар Кадафі. 2007 год.
Нікаля Сарказі і Муамар Кадафі. 2007 год.

Улады Францыі таксама расьсьледуюць іншыя магчымыя парушэньні, якія былі дапушчаныя Сарказі. Сьледчыя вывучаюць інфармацыю пра тое, што ўрад лібійскага лідэра Муамара Кадафі таемна прадаставіў Сарказі 50 мільёнаў эўра (62 мільёны даляраў) на прэзыдэнцкія выбары 2007 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG