Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрымалі экс-прэзыдэнта Нікаля Сарказі


Нікаля Сарказі, архіўнае фота
Нікаля Сарказі, архіўнае фота

Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі затрыманы зранку 20 сакавіка, піша Reuters са спасыкай на прадстаўніка францускай судовай сыстэмы.

Паводле зьвестак Le Monde, Сарказі зьмясьцілі пад варту ў межах расьсьледаваньня аб фінансаваньні ягонай прэзыдэнцкай кампаніі 2007 году лібійскімі ўладамі, адкрытага яшчэ ў 2013 годзе.

У 2011 годзе сын былога кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі заяўляў, што ягоны бацька даў на перадвыбарчую кампанію Сарказі больш як 50 млн эўра, затым былі апублікаваныя дакумэнты аб сувязях Кадафі і Сарказі — апошні назваў іх фальшывымі.

Зранку 20 сакавіка Сарказі прыйшоў на допыт па гэтай справе ў паліцыю горада Нантэр. Цяпер праваахоўнікі маюць 48 гадзінаў, каб вызначыцца з далейшай мерай стрыманьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG