Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пераадолець самасабатаж


Многія з нас замест таго, каб адразу вырашаць некія задачы, адкладаюць іх на пасьля. Псыхолягі называюць гэты тып паводзінаў самасабатажам. Пра тое, як зь ім змагацца, на сайце газэты The New York Times разважае вядучы рубрыкі «Жывіце разумна» Тым Гэрэра.

Паводле Тыма, бывае некалькі тыпаў самасабатажу.

Адкладаньне

Усе мы сутыкаемся з праблемай адкладзеных або ня зробленых своечасова спраў.

Напрыклад, кожны офісны працаўнік, які мае справу з электроннай поштай, ведае, што такое вялікая колькасьць назапашаных лістоў, якія чакаюць адказу. Але часта замест таго, каб разгрэбці гэты завал, мы адкладаем яго. І гэта менавіта тое, што трывожыць нас пасьля сыходу з офісу.

Натуральна, што тое самае адбываецца ня толькі з электроннай поштай, але з усімі іншымі нашымі абавязкамі

Ігнараваньне

Часта мы можам проста ігнараваць нейкую праблему ці патрэбу, якая актуальна стукаецца ў дзьверы нашага жыцьця. Мы ігнаруем тыя ці іншыя рэчы на шкоду самім сабе, бо яны нейкім чынам закранаюць нашы страхі і трывогі.

Самасабатаж небясьпечны для нашых мэтаў яшчэ і таму, што кансэрвуе праблему і мае здольнасьць умацоўваць сам сябе.

Выйсьце

Адкладаючы рашэньне праблемы ці ігнаруючы яе, мы адчуваем часовае палягчэньне, але цыкл, тым часам, працягваецца.

варта сабе паспачуваць і... узяцца за работу

Тым Гэрэра сьцьвярджае, што не існуе ніякіх хітрыкаў для выхаду з гэтага цыклу. Так ці іначай вы ўсё роўна сутыкняцеся з рэчамі, якіх пазьбягаеце.

Але адна псыхалягічная парада ўсё ж існуе.

Ня трэба сябе вінаваціць у тым, што ўжо адбылося. Гэта непрадукцыйны шлях. Наадварот, варта сабе паспачуваць і... узяцца за работу. Трэба проста пачынаць дзейнічаць адразу — цяпер і там, дзе вы знаходзіцеся. Іншага шляху разгрэбці завалы ня зробленага няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG