25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэнтральная падзея грамадзянскай кампаніі #БНР100 пройдзе 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары, ад 13 да 19 гадзінаў — мітынг-канцэрт «Сьвята Незалежнасьці», санкцыянаваны ўладамі, бел-чырвона-белыя сьцягі дазволеныя, надвор’е вясновае, але будуць міліцэйскія кардоны, уваход вольны.
Карэспандэнт Свабоды сфатаграфаваў фінальны расклад выступоўцаў.
Бясплатна, санкцыянавана. Хто выступіць на менскім «Сьвяце незалежнасьці». АЎДЫЁ і ВІДЭА