Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усё можна». Чыноўніца адпрэчвае забарону для вулічнага тэатру сьвяткаваць #БНР100


Вулічны тэатар "Вір" выступае каля менскай ратушы ў 2016 годзе.
Вулічны тэатар "Вір" выступае каля менскай ратушы ў 2016 годзе.

Кіраўніца вулічнага тэатру кажа, што ён пагражалі звальненьнем за ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі каля Опэрнага тэатру ў Менску. Яе начальніца адказвае, што адбылося непаразуменьне і што «ўсё можна».

Ганна Несьцерава, кіраўніца вулічнага тэатру «Вір», які працуе на базе цэнтру дадатковай адукацыі «Кантакт» у Цэнтральным раёне Менску, 24 сакавіка расказала Радыё Свабода:

«Мы заўтра робім інтэрактыў — будзем хадзіць на хадулях і раздаваць праграмкі. Мы нават запісаныя ў праграме сьвята. Намесьніца дырэктара Ірына Барадай сказала мне, што яна праглядала сацсеткі і што мы павінны адмовіцца ад выступу. Маўляў, іх сёньня зьбірала вышэйшае начальства і папярэдзілі, што калектывы, якія маюць дачыненьне да ўстановаў адукацыі, не павінны выступаць на такіх сьвятах — на гэтым сьвяце асабліва».

Ганна Несьцерава патлумачыла, што ад выступленьня адмаўляцца ня будзе:

«Для мяне гэта гонар — выступіць там. Прапусьціць такое мы ня можам».

«Яна мабыць няправільна мяне зразумела»

Радыё Свабода зьвязалася з намесьніцай дырэктара цэнтру дадатковай адукацыі «Кантакт» Ірынай Барадай. Тая сказала, што Ганна Несьцерава няправільна зразумела яе словы.

— Дык можна ўдзельнічаць? Няма забароны?

— Так, гэта ж афіцыйна дазволена. Мы даведаліся, і ўсё нармальна. Усё можна.

— Супрацоўніца няправільна вас зразумела?

— Няправільна зразумела. І мне таксама першапачаткова няправільна паведамілі пра яе ўдзел. Таму атрымалася такая дэзынфармацыя.

— Дык спачатку ўсё ж сказалі, што нельга?

— Слухайце, ну што вы цяпер высьвятляеце «было — не было». Не было такога.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG