Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Сіўчык — у ізалятары на Акрэсьціна, Максіму Вінярскаму далі 10 сутак


Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Мікалай Статкевіч, архіўнае фота
Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Мікалай Статкевіч, архіўнае фота

Затрыманы ўдзень 21 сакавіка палітык Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў палітык Ігар Лялькоў.

«Відаць, будзе адбываць раней прысуджаныя 5 сутак. Да 26 сакавіка», — сказаў Лялькоў.

У кастрычніку 2017 году суд Партызанскага раёну Менску завочна асудзіў Вячаслава Сіўчыка на 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі на Дзень вайсковай славы 8 верасьня.

Максіма Вінярскага, затрыманага раніцай 21 сакавіка, асудзілі на 10 сутак за акцыю салідарнасьці з сайтам «Хартыя-97», заблякаванага ў Беларусі, паведамляе TUT.BY са спасылкай на актывіста Леаніда Кулакова.

«Макса зь Першамайскага РУУС зьвезьлі ў суд і там далі 10 сутак 13 сакавіка на праспэкце Незалежнасьці, ля ўваходу ў парк Чалюскінцаў», — сказаў Кулакоў.

Таксама 21 сакавіка затрымалі прыхільнікаў забароненага ўладамі шэсьця на Дзень Волі Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага. Мікола Статкевіч не выходзіць з дому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG