Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падарыў прэзыдэнту Грузіі міні-трактар. Той апублікаваў нефармальныя ФОТА


Мікалай і Аляксандар Лукашэнкі на фота прэзыдэнта Грузіі Гіоргія Маргвэлашвілі
Мікалай і Аляксандар Лукашэнкі на фота прэзыдэнта Грузіі Гіоргія Маргвэлашвілі

Аляксандар Лукашэнка 22–23 сакавіка знаходзіцца з афіцыйным візытам у Грузіі. Там, казаў Лукашэнка, ён адчувае сябе «як дома».

У Грузіі Аляксандар Лукашэнка сярод іншага наведаў каньячны завод і пакаштаваў каньяк 125-гадовай вытрымкі. Прэзыдэнт Грузіі Гіоргі Маргвэлашвілі атрымаў у падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі міні-трактар Belarus-152.

Па выніках візыту Лукашэнка і Маргвэлашвілі падпісалі дамову аб супрацы. МАЗ абяцаў паставіць у Грузію 20 самазвалаў на 1 мільён даляраў. У Грузіі можа адкрыцца вытворчасьць беларускіх электробусаў, могуць таксама супольныя малочныя і мясныя прадпрыемствы. Таксама Беларусь мае павялічыць экспарт у Грузію прадукцыі дрэваапрацоўкі і лекаў.

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала зь візыту «стандартныя» афіцыйныя здымкі. Але Маргвэлашвілі разьмясьціў на сваёй старонцы ў Facebook «нефармальныя» фоты, на якія ў тым ліку трапіў Мікалай Лукашэнка — беларускі бок не паведамляў, што кіраўнік Беларусі ляціць у афіцыйны візыт з малодшым сынам. Таксама «менш фармальныя» фоты з Лукашэнкамі апублікавала ў Instagram 25-гадовая дачка Маргвэлашвілі Ганна.

Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі ня маюць афіцыйных акаўнтаў у сацсетках. За два дні да візыту ў Грузію Лукашэнка казаў, што ягоная прэс-сакратарка Натальля Эйсмант «жыве марай» аб тым, каб ён завёў старонку на Instagram, ды наракаў: сам ня будзе мець часу адказваць на камэнтары, а даручаць гэта памочнікам ня хоча.

(націсьніце на правы бок фота для пракруткі галерэі)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG