Камень усталявалі ў вёсцы Ёдкі Лідзкага раёну ў двары лецішча разьбяра Івана Мікулкі.
Паводле Сяргея Пантуса, актывісты вырашылі зрабіць гэта пасьля закліку Зянона Пазьняка ставіць такія помнікі па ўсёй Беларусі.
«Камень знайшлі на беразе Нёмана блізу вёскі Дакудава, — кажа Пантус. — Талакой сабраліся і прывезьлі ў Ёдкі. А майстар зь Бярозаўкі зрабіў адпаведны надпіс: «100 год БНР» і «БЕЛАРУСЬ НАВЕЧНА».
Камень адкрылі ўрачыста, зрабілі памятныя здымкі.
«Гэтым самым мы ня толькі ўшанавалі 100-я ўгодкі БНР, але і зрабілі прыклад для іншых, каб падобныя камяні зьявіліся па ўсёй Беларусі», — кажа Сяргей Пантус.