Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляменьніца Луцкевічаў: устаноўку памятнага каменя ў Менску арганізавалі ўлады Беларусі


Стрыечная ўнучка Івана і Антона Луцкевічаў Маргарыта Пярова, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу, у інтэрвію Радыё Свабода расказала, хто і як спрычыніўся да ўстаноўкі памятнага каменя з шыльдай у парку імя Янкі Купалы ў Менску.

— Маргарыта, хто мае дачыненьне да ўстаноўкі памятнага каменя?

— Размовы пра кампраміс паміж камітэтам БНР-100 і ўладамі ў справе ўсталяваньня памятнага каменя не адпавядаюць сапраўднасьці. Аргкамітэт БНР-100 ня мае ніякага дачыненьня да помніка.

Усё гэта рабілася агульнымі намаганьнямі нашчадкаў Луцкевічаў, Музэю імя Янкі Купалы, ЗБС «Бацькаўшчыны», Міністэрства замежных справаў і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Выканаўца гэтага помніка — Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Менгарвыканкам і фінансаваў усю справу.

— Хто ініцыяваў устаноўку памятнага каменя з шыльдай?

— Ініцыятыва была яшчэ пяць гадоў таму. Ад імя нашчадкаў Луцкевічаў, раскіданых па ўсім сьвеце, я зьвярнулася да Міністэрства культуры і да Менгарвыканкаму. Паколькі я жыву за мяжой, уся справа зацягнулася.

Усё гэта рабілася агульнымі намаганьнямі нашчадкаў Луцкевічаў, Музэю імя Янкі Купалы, ЗБС «Бацькаўшчыны», Міністэрства замежных спраў і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Некалькі разоў мы атрымлівалі адмовы. Спачатку былі няправільна аформленыя паперы. Потым, у 2014 годзе, Міністэрства культуры адмовіла з той прычыны, што гэта ня мае дачыненьня да купалаўскай тэматыкі ў парку Янкі Купалы. Але Музэй Янкі Купалы запярэчыў, бо на думку музэйных супрацоўнікаў, памятны камень з шыльдай паспрыяў бы экскурсійным маршрутам, якія арганізоўвае музэй.

І вось пасьля VII зьезду беларусаў сьвету, калі вельмі добра выступіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей, які казаў пра патрэбу вяртаць каштоўнасьці на радзіму, мне здалося, што цяпер троху зьмяніліся часы і можна паспрабаваць зноў падаць паперы у Міністэрства культуры і гарвыканкам.

Вельмі падтрымаў і дэпутацкі корпус. Паперы зноў былі пададзеныя ад калектыву заяўнікаў, у тым ліку ад Музэю імя Янкі Купалы, ад ЗБС «Бацькаўшчына», ад нашчадкаў Луцкевічаў. Паперы я зноў падала ў жніўні 2017 году, а ў сьнежні ўжо падала цалкам аформленыя паводле патрэбнага ўзору.

Там быў ужо і зварот МЗС Беларусі да Менгарвыканкаму, там быў і мой зварот да дэпутацкага корпусу і да Міністэрства культуры. У студзені 2018 году дазвол быў дадзены.

— Давайце яшчэ раз удакладнім. Хто ўрэшце фінансаваў устаноўку памятнага каменя з шыльдай?

Выканаўцам усёй справы стаў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт — ён фінансаваў праект і ўстаноўку. Усё зроблена за кошт Менгарвыканкаму

— У звароце Міністэрства замежных справаў да Менгарвыканкаму ўтрымлівалася просьба знайсьці грошы на ўстаноўку памятнага каменя. Падтрымаў і дэпутацкі корпус Палаты прадстаўнікоў. У выніку выканаўцам усёй справы стаў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт — ён фінансаваў праект і ўстаноўку. Усё зроблена за кошт Менгарвыканкаму.

— А хто стварыў праект памятнага каменя з шыльдай?

— Я шукала архітэктара і скульптара. Згадзіўся вядомы архітэктар Юры Градаў. 27 студзеня адбылося паседжаньне архітэктурнай рады, на якім і быў зацьверджаны праект. І вось так хутка ўсё было зроблена. Дзякуй вялікі ўсім, хто спрычыніўся да гэтай справы.

Адкрыцьцё памятнага каменя адбудзецца 13 сакавіка аб 11-й гадзіне дня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG