Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзею Саўчанку ўнесьлі ў базу дадзеных «Міратворац» як «здрадніка радзімы»


Украінская дэпутатка, Гераіня Ўкраіны, Надзея Саўчанка ўнесена ў базу сайта «Міратворац». Інфармацыя пра яе разьмешчана ў разьдзеле «Чысьцец». «Здраднік радзімы. Памагаты тэрарыстаў. Падрыхтоўка тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Ўкраіны па замове краіны-агрэсара і прарасейскіх тэрарыстычных арганізацяў. Падрыхтоўка дзяржаўнага перавароту» — гаворыцца на сайце.

15 сакавіка генпракурор Украіны Юры Луцэнка абвінаваціў Надзею Саўчанка ў плянаваньні тэракту ў будынку Вярхоўнай рады.

«У сьледзтва ёсьць неабвержныя доказы таго, што дэпутат Саўчанка асабіста плянавала, асабіста вэрбавала, асабіста давала ўказаньне аб тым, як правесьці тэракт тут у гэтай зале, як мінамётамі разбурыць купал Вярхоўнай Рады і аўтаматмі дабіваць тых, хто выжыве» — заявіў генпракурор Украіны.

Луцэнка прапанаваў парлямэнту даць згоду на зьняцьце з Саўчанкі дэпутацкай недатыкальнасці і яе арышт.

Дзякуючы базе дадзеных, сабранай праектам «Міратворац», на блёк-пастах пры выезьдзе з зоны АТА былі затрыманыя каля 150 тэрарыстаў і іх памагатых. У базе сайту можна пабачыць імёны і фатаздымкі меркаваных баевікоў. Да кожнага прыкладаюцца спасылкі, а таксама дадзеныя з сацыяльных сетак — напрыклад, сэлфі з аўтаматамі ці здымкі з поля бою.

Украінцы сабралі інтэрнэт-базу прарасейскіх баевікоў і памагатых. Хто зь беларусаў туды трапіў?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG