Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэмарыяльную дошку да 100-годзьдзя БНР даставілі ў ліцейны цэх 


У майстэрні Ігара Засімовіча
У майстэрні Ігара Засімовіча

Працоўны варыянт мэмарыяльнай дошкі, якую актывісты маюцца павесіць на будынку ў Менску, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, дастаўлены ліцейны цэх. Праз тыдзень бронзавы знак будзе гатовы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў скульптар Ігар Засімовіч.

«Сёньня шыльда паступіла ў фармоўку і ў канцы тыдня пачнём яе адліваць, — удакладняе суразмоўца. — У наступныя панядзелак-аўторак застанецца завершыць апрацоўку, патынаваньне, і дошка будзе цалкам гатовая. То бок, усе падрыхтоўчыя працэдуры завершаныя, засталіся фармоўка і адліўка. Як і абяцалі, да 20 сакавіка ўправімся».

1 сакавіка кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму дало дазвол на ўстаноўку мэмарыяльнай шыльды на вуліцы Валадарскага, 9. Больш як 3 тысячы даляраў, неабходныя для бронзавага аналягу, былі сабраныя за некалькі гадзін на краўдфандынгавай плятформе «Талака».

Так будзе выглядаць бронзавы знак
Так будзе выглядаць бронзавы знак

Вонкавы выгляд шыльды будзе адпавядаць узору, адлітаму яшчэ ў 1993 годзе вядомым скульптарам Алесем Шатэрнікам. Аднак стары варыянт выкананы са сплаву алюмінію і крэмнію і зь цягам часу проста пачаў развальвацца.

Алесь Шатэрнік з арыгіналам памятнай шыльды
Алесь Шатэрнік з арыгіналам памятнай шыльды

Цяпер спадар Шатэрнік знаходзіцца ў ЗША і ўпаўнаважыў завершыць пачатае Ігара Засімовіча. Пасьля ўзгадненьняў той падраўняў літары, выправіў напісаньне тэксту ў адпаведнасьці з афіцыйным правапісам, а таксама удасканаліў фігуру вершніка, якая раней складалася з трох частак.

Ігар Засімовіч усьцешаны, што мае шанец спрычыніцца да гістарычнага моманту — нават у больш спрыяльнай першай палове 1990-х устанавіць ужо гатовы мэмарыяльны знак так і не ўдалося, справа застопарылася на ўзроўні сталічных чыноўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG