Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 словаў. Чаму немагчыма ігнараваць беларусаў?


Дзень Волі-2016, ілюстрацыйнае фота
Дзень Волі-2016, ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе тэкст Яна Леановіча, дасланы на конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР».

Кажучы пра БНР, некаторыя згадваюць «нямецкую акупацыю». Хтосьці паказвае на адсутнасьць міжнароднага прызнаньня. І абавязкова нагадаюць пра адсутнасьць межаў, валюты і гэтак далей. Усё так. Беларусь чакалі яшчэ многія гады барацьбы за незалежнасьць.

Але важна іншае: стагодзьдзе таму паўстаў прэцэдэнт, які даў зразумець, што ігнараваць беларусаў не атрымаецца. ССРБ, БССР і Рэспубліка Беларусь — усяго гэтага магло ня быць, калі б не абвяшчэньне БНР.

Вядома, наша гісторыя налічвае шмат стагодзьдзяў, пачынаючы з разрозьненых балцкіх і славянскіх княстваў. У гэтай гісторыі шмат сапраўды значных падзей. Але менавіта абвяшчэньне БНР стала зьвяном паміж мінулым і сучаснасьцю, а ў Беларусі зьявілася права на будучыню.

Радыё Свабода абвясьціла конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР»

Дасылайце на bnr100slovau@gmail.com свае думкі, уражаньні, нататкі і кароткія эсэ, прысьвечаныя стагодзьдзю БНР. Найлепшыя тэксты будуць апублікаваныя на сайце Радыё Свабода, іх аўтары атрымаюць падарункі:

Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка, у дзень 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Фармат «100 словаў» для хуткага рытму жыцьця сучаснага чытача зьявіўся на Радыё Свабода ў 2014 годзе. Цягам больш як трох гадоў аўтары дасылалі на Свабоду свае тэксты, найлепшыя зь якіх публікаваліся на сайце і ўвайшлі ў кнігу «100 словаў» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG