Каля 10 000 чалавек выйшлі 4 сакавіка на вуліцы сталіцы Македоніі, Скоп’е, каб пратэставаць супраць магчымай зьмены назвы былой югаслаўскай рэспублікі ў мэтах выкананьня патрабаваньняў суседняй Грэцыі.
Дэманстранты сабраліся на галоўнай плошчы Скопʼе, сьпявалі «Мы — македонцы».
«Мы проста абараняем сваё імя. Ніхто ня даў нам, ніхто не стварыў яго, гэтае імя першапачаткова македонскае і павінна заставацца такім», — сказаў Радыё Свабода адзін з дэманстрантаў.
Мітынг арганізаваў рух «Наша імя — гэта наша права».
Нядаўна Скопʼе і Атэны актывізавалі намаганьні, накіраваныя на рашэньне 27-гадовай спрэчкі пра назву Македоніі. Гэта стрымлівае намаганьні ўрада ў Скопʼе па ўступленьні ў NATO і ЭЗ. Грэцыя зьяўляецца сябрам абедзьвюх арганізацыяў.