Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN цытуе Трампа пра пажыцьцёвае прэзыдэнцтва: «Можа, і нам калі-небудзь варта паспрабаваць»


Сі Цзіньпін і Дональд Трамп
Сі Цзіньпін і Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у жартаўлівым тоне назваў «выдатнай» адмену абмежаваньняў на знаходжаньне старшыні КНР Сі Цзіньпіна ва ўладзе.

Амэрыканскі тэлеканал CNN даў аўдыёзапіс выказваньняў прэзыдэнта ЗША, зробленых у суботу на вячэры для яго прыхільнікаў у штаце Флорыда:

«Цяпер ён пажыцьцёвы прэзыдэнт. Бачыце, яму ўдалося гэта зрабіць. Я лічу, што гэта выдатна. Можа, і нам калі-небудзь варта паспрабаваць».

Трамп на вячэры са спонсарамі рэспубліканцаў шмат жартаваў, але пры гэтым ён агулам пазытыўна выказваўся пра кіраўніка Кітаю Сі Цзіньпіна.

Прадстаўнік кампартыі Кітаю ў нядзелю пацьвердзіў, што ўжо праз тыдзень — 11 сакавіка — могуць быць разгледжаны папраўкі да канстытуцыі краіны, у тым ліку і адмена абмежаваньні ў два тэрміны для старшыні КНР. Зьмяняльнасьць першых асоб пасьля заканчэньня двух тэрмінаў была адным з важных элемэнтаў сыстэмы калектыўнага кіраўніцтва ў Кітаі з 1980-х гадоў, аднак аналітыкі адзначаюць, што цяперашні лідэр Сі Цзіньпін стаў на шлях кансалідацыі ўлады ў адных руках.

У Злучаных Штатах канстытуцыйнае абмежаваньне ў два прэзыдэнцкія тэрміны было ўведзена ў 1951 годзе, а да таго традыцыя парушалася толькі аднойчы — Франклін Рузвэльт быў абраны на чатыры тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG